Белорусский портал в Казахстане

МЗС Беларусі высвятляе, ці не пацярпелі беларусы падчас выбуху ў Тэхасе (ЗША)



Пра гэта паведаміў 18 красавіка на брыфінгу ў Мінску прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, консульскія службы "звязваюцца з кампетэнтнымі органамі ў Тэхасе, каб удакладніць, ці пацярпелі беларусы ў гэтай катастрофе". "Спадзяемся, што сітуацыя для іх склалася паспяхова", — дадаў прэс-сакратар.

У выніку выбуху, які адбыўся мінулай ноччу на заводзе ўгнаенняў у прыгарадзе Вака ў штаце Тэхас (ЗША), разбурана і моцна пашкоджана ад 50 да 75 будынкаў, у тым ліку жылыя дамы, паведамляе мясцовае падраздзяленне канала CBS. Улады апасаюцца, што пад заваламі могуць знаходзіцца людзі. Ахвярамі выбуху сталі да 70 чалавек. Больш чым 200 чалавек пацярпелі, прыкладна 40 з іх знаходзяцца ў крытычным стане.

БелаПАН, 18 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/941/20670
Текущая дата: 03.07.2024