Белорусский портал в Казахстане

Сярод пацярпелых ад узрываў у Бостане грамадзян Беларусі няма



Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

"Мы атрымалі інфармацыю па гарачай лініі мэрыі Бостана аб тым, што грамадзяне Беларусі ў выніку ўзрываў не пацярпелі", - сказаў ён.

Як паведамлялася, 15 красавіка каля фінішнага адрэзка Бостанскага марафону, аднаго з найбольш прэстыжных лёгкаатлетычных забегаў у свеце, прагрымелі два моцныя ўзрывы. Паводле афіцыйных даных, загінулі тры чалавекі, у тым ліку васьмігадовае дзіця, больш за 140 чалавек паранены. Разам з тым, паводле інфармацыі СМІ, колькасць загінуўшых дасягае 12 чалавек.

16 красавіка 2013, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/943/20620
Текущая дата: 05.07.2024