Максімальная далёкасць палёту ракеты, якая запускаецца з ЗРК С-200, складае ад 160 да 300 кіламетраў.
Расійскія вайскоўцы ў раёне Славянска (ДНР) знішчылі адзін з ЗРК, якія УСУ выкарыстоўвалі для ўдараў па зямлі, паведаміла ў чацвер міністэрства абароны РФ.
"У раёне горада Славянск Данецкай народнай рэспублікі знішчаны зенітны ракетны комплекс С-200", - гаворыцца ў зводцы ваеннага ведамства.
Максімальная далёкасць палёту ракеты, у залежнасці ад мадэлі ракет, складае ад 160 да 300 км.
Адбіты контратакі на купянскім напрамку
У міністэрстве абароны Расіі таксама праінфармавалі, што за мінулыя суткі УС РФ палепшылі сваё становішча па пярэднім краі. Падраздзяленнямі групоўкі "Заходняя" былі адбіты пяць контратак штурмавікоў 68-й егерскай, 32-й і 43-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах Сяргееўкі і Новаягораўкі Луганскай народнай рэспублікі.
У выніку парціўнік страціў да 50 сваіх байцоў, два аўтамабілі, артсамаходку Krab польскай вытворчасці, а таксама дзве гаўбіцы Д-20. Апроч таго, расійскія вайскоўцы паспяхова выканалі задачу па знішчэнні склада боепрыпасаў 66-й мехбрыгады УСУ ў раёне Пятроўскага.
Данецкі і паўднёваданецкі напрамкі
Што датычыцца данецкага напрамку, то там падраздзяленні "Паўднёвай" групоўкі пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі адбілі шэсць атак штурмавых груп праціўніка, які ў выніку пазбавіўся каля 365 сваіх байцоў і дзесяткаў адзінак узбраення, у тым ліку заходняй вытворчасці. У раёне населенага пункта Вясёлае ДНР знішчаны палявы склад боепрыпасаў 54-й мехбрыгады УСУ, паведамілі ў Мінабароны РФ.
Паводле даных расійскага абароннага ведамства, за мінулыя суткі УС РФ нанеслі комплекснае паражэнне вялікай колькасці жывой сілы і тэхнікі УСУ на паўднёваданецкім напрамку ў ДНР. Задачы выконвала групоўка "Усход", УСУ пазбавіліся да сотні сваіх салдат
Акрамя таго, у раёне Угледара знішчаны два склады боепрыпасаў 72-й мехбрыгады ўкраінскіх вайскоўцаў, паведамілі ў міністэрстве.
Красналіманскі напрамак
На красналіманскім кірунку Кіеў страціў да 55 байцоў, распачаўшы дзве спробы атакаваць, распавялі ў Мінабароны РФ.
Праціўніку супрацьстаялі падраздзяленні групоўкі войск "Цэнтр", былі выкарыстаны авіяцыя, артылерыя і цяжкія агнямётныя сістэмы. Штурмавікі 67-й мехбрыгады УСУ пацярпелі паражэнне ў раёне Чырвонай Дыбровы ЛНР, у тым ліку пазбавіліся трох бронемашын і гаўбіц "Мста-Б" і Д-30.
Баі ў раёне Вярбовага на Запарожжы
Паводле інфармацыі Мінабароны Расіі, за мінулыя суткі на запарожскім напрамку ваенныя РФ адбілі пяць атак УСУ. Дзеянні разгарнуліся ў раёне Вярбовага. Страты праціўніка склалі да 85 вайскоўцаў, таксама знішчана сем адзінак тэхнікі. У прыватнасці, два аўтамабілі, артсістэма М777 вытворчасці ЗША, баявая машына РСЗА Vampire чэшскай вытворчасці і тры гаўбіцы Д-30.
Акрамя таго, паведамілі ў Мінабароны, у раёне Арэхава быў ліквідаваны склад боепрыпасаў 47-й мехбрыгады УСУ.
Знішчаны склад боепрыпасаў на Херсоншчыне
На працягу сутак таксама расійскімі вайскоўцамі паспяхова знішчаны склад боепрыпасаў 121-й брыгады тэрытарыяльнай абароны праціўніка.
"На херсонскім кірунку ў выніку агнявога паражэння знішчаны да 20 украінскіх вайскоўцаў, два аўтамабілі, а таксама дзве гаўбіцы Д-30. У раёне населенага пункта Міхайлаўка Херсонскай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 121-й брыгады тэрытарыяльнай абароны", - гаворыцца ў зводцы Мінабароны РФ.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/96/70891
Текущая дата: 17.11.2024