Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пратакола, які ўносіць папраўкі ў расійска-беларускае пагадненне 2004 года аб выкарыстанні міграцыйнай карткі адзінага ўзору



Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Прэзідэнта РФ.

Федэральным законам ратыфікуецца Пратакол аб унясенні дапаўнення ў Пагадненне паміж урадам Расійскай Федэрацыі і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб выкарыстанні міграцыйнай карткі адзінага ўзору ад 5 кастрычніка 2004 года.

Пратакол дапаўняе артыкул 3 названага Пагаднення палажэннем, згодна з якім міграцыйная картка не запаўняецца пры ўездзе на тэрыторыю Беларусі і пры выездзе з тэрыторыі Беларусі і не прад`яўляецца замежнымі грамадзянамі, якія часова або пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

У той жа час прадугледжваецца норма, што пры выездзе з тэрыторыі Беларусі ў Расійскую Федэрацыю названыя замежныя грамадзяне атрымліваюць у кампетэнтных органах Рэспублікі Беларусь міграцыйную картку, якая запаўняецца імі да ўезду ў Расійскую Федэрацыю і прад`яўляецца кампетэнтным органам Расійскай Федэрацыі ў час знаходжання ў Расійскай Федэрацыі.

Федэральны закон прыняты Дзяржаўнай Думай 26 красавіка 2013 года і адобраны Саветам Федэрацыі 27 красавіка 2013 года.

8 мая 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/961/21053
Текущая дата: 17.11.2024