Белорусский портал в Казахстане

П.Пракаповіч назначаны старшынёй міжведамаснай камісіі па развіццю фінансавага рынку Беларусі



Аб гэтым паведамілі карэспандэнту ў прэс-службе беларускага ўрада.

Намеснік прэм`ер-міністра Пётр Пракаповіч у якасці старшыні ўключаны ў склад міжведамаснай камісіі па развіццю фінансавага рынку Беларусі. Такое рашэнне змяшчаецца ў сумеснай пастанове Савета Міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі нумар 251/5 ад 2 красавіка 2013 года.

Таксама згодна з пастановай са складу камісіі выключаны былы віцэ-прэм`ер Беларусі Сяргей Румас, які цяпер займае пасаду старшыні праўлення Банка развіцця Беларусі.

Міжведамасная камісія па развіццю фінансавага рынку Беларусі створана ў 2009 годзе. Камісія садзейнічае стварэнню цэласнага і эфектыўнага фінансавага рынку ў Беларусі, які ўключае рынкі каштоўных папер, крэдытных рэсурсаў, страхавых паслуг. Яна каардынуе работу рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, якія ажыццяўляюць рэгуляванне рынкаў каштоўных папер, крэдытных рэсурсаў, страхавых паслуг. Таксама прадстаўнікі камісіі аналізуюць эфектыўнасць прымаемых у рэспубліцы мер, накіраваных на развіццё фінансавага рынку, і распрацоўваюць мерапрыемствы па яго ўдасканаленню.

5 красавіка 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/972/20400
Текущая дата: 18.11.2024