Кіргіскі праваабаронца Ондуруш Тактанасыраў паабяцаў абліць бэнзінам будынак пасольства Беларусі ў Бішкеку і падпаліць яго.
Гэта ён зробіць у тым выпадку, калі афіцыйны Менск не экстрадзіруе ў Кіргізстан зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева.
Такую заяву Тактанасыраў зрабіў 4 красавіка на мітынгу каля беларускай амбасады ў Бішкеку, паведамляе партал «Новы рэгіён».
Паводле праваабаронцы, Бішкек ня раз зьвяртаўся да беларускіх уладаў з запытам аб выдачы Бакіева, аднак атрымліваў адмову. Вінаваты ў гэтым, заявіў Тактанасыраў, асабіста Аляксандар Лукашэнка, які «працягвае хаваць небясьпечнага злачынцу».
«Калі нашы патрабаваньні ня будуць выкананыя, мы вымушаны будзем пайсьці на радыкальныя меры — абліць бэнзінам пасольства Беларусі і падпаліць будынак. Потым я закідаю пасольства тухлымі яйкамі. Да людзей, якія хаваюць забойцаў, іншых адносінаў быць ня можа», — сказаў ён.
У якасьці доказу сур’ёзнасьці сваіх намераў праваабаронца спаліў партрэты Курманбека Бакіева і Аляксандра Лукашэнкі перад парадным уваходам у будынак пасольства Беларусі.
Радыё Свабода, 4 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/973/20382
Текущая дата: 18.11.2024