Белорусский портал в Казахстане

Урад РФ адобрыў змяненні ў пагадненне з Беларуссю аб міграцыйных картках



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе расійскага Кабінета Міністраў.

Урад Расіі адобрыў праект федэральнага закона "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні дапаўнення ў Пагадненне паміж урадам Расійскай Федэрацыі і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб выкарыстанні міграцыйнай карткі адзінага ўзору ад 5 кастрычніка 2004 года".

Прымяненне гэтых змяненняў вызваліць замежных грамадзян, якія часова або пастаянна пражываюць у Беларусі, ад запаўнення і прад`яўлення міграцыйнай карткі пры ўездзе і выездзе з Беларусі, адзначаецца ў паведамленні.

Пратакол быў распрацаваны з улікам стварэння беларускай бокам сістэмы пагранічнага кантролю, звязанай з аўтаматызаваным працэсам уліку асоб, якія перасякаюць дзяржаўную граніцу Беларусі.

Гэты пратакол быў падпісаны ў Маскве ў лістападзе 2011 года.

22 сакавіка 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/980/20032
Текущая дата: 18.11.2024