Віцебскім міжгарнізонным ваенным судом была разгледжана справа ў дачыненні да ўхіліста ад службы ў арміі.
Хлопец з глыбінкі пасля таго, як асабіста пад роспіс атрымаў позву аб неабходнасці з`явіцца ў ваенкамат, вырашыў падацца ва ўцёкі ў Расію. Там ён нейкі час быў гастарбайтарам. Калі вярнуўся, давялося адказваць перад законам за ўхіленне ад службы.
Улічваючы, што ўхіліст шчыра раскаяўся, раней у яго не было праблем з законам, што ў яго станоўчыя характарыстыкі, мерай пакарання выбралі штраф у памеры 140 базавых велічынь (14 мільёнаў рублёў).
Паводле слоў ваеннага камісара Гарадоцкага раёна Дзмітрыя Багумірскага, такія выпадкі ў апошні час не рэдкасць. І тых, хто бегае ад арміі, і надалей будуць караць па ўсёй строгасці закону.
Аляксандр Пукша
Звязда, 15 сакавіка 2013
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/984/19905
Текущая дата: 18.11.2024