Зборныя Беларусі па настольнаму тэнісу выйшлі ў фінальную частку каманднага чэмпіянату Еўропы, атрымаўшы перамогі ў заключных матчах папярэдняга раўнда.
Мужчынская каманда ў апошнім туры спаборніцтваў у групе В разграміла ў Мінску зборную Аўстрыі з лікам 3:0. У складзе беларусаў перамогу атрымалі Уладзімір Самсонаў, Яўген Шчацінін і Павел Платонаў. Да гэтага беларускія спартсмены абыгралі з аднолькавым лікам 3:1 грэкаў (дома) і венграў (у гасцях), а таксама пацярпелі два гасцявыя паражэнні ад харватаў - 1:3 і расіян - 0:3.
Падагульняючае становішча каманд у групе В: Расія - 9 ачкоў, Беларусь, Харватыя - па 8, Аўстрыя, Грэцыя - па 7, Венгрыя - 6.
Жаночая зборная Беларусі ва ўпартай барацьбе выйграла ў гасцях у каманды Галандыі з лікам 3:2. У складзе пераможцаў поспеху дабіліся Вікторыя Паўловіч, Кацярына Баравок і Аляксандра Прывалава. У папярэдніх матчах групы А нашы дзяўчаты дома ўзялі верх над полькамі - 3:1 і харваткамі - 3:2, уступілі на выездзе камандам Венгрыі - 0:3 і Францыі - 2:3.
Падагульняючае становішча каманд у групе А: Венгрыя - 9, Беларусь, Францыя, Польшча - па 8, Галандыя - 7, Харватыя - 5.
У фінальную частку каманднага чэмпіянату Еўропы і ў жанчын, і ў мужчын выйшлі па 5 лепшых каманд з кожнай групы. Чэмпіёны і прызёры кантынентальнага першынства вызначацца ў кастрычніку на турніры ў аўстрыйскім Швехаце.
13 сакавіка 2013, Мінск
Ігар Хадасевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/985/19860
Текущая дата: 18.11.2024