Белорусский портал в Казахстане

У Канадзе масава распаўсюджваецца загадкавая хвароба мозгу



Кіраўнік канадскай правінцыі Нью-Брансўік Сьюзан Холт звярнулася да Федэральнага агенцтва аховы здароўя з просьбай правесці расследаванне з-за росту колькасці хворых на хваробу мозгу, паведамляе выданне National Post.

Па словах Сьюзан Холт, колькасць хворых «зашкальвае» і іх колькасць толькі павялічваецца. Пры тым не вядома пра якую менавіта хваробу ідзе гаворка.

«Нам неабходна правесці расследаванне прычын, па якіх людзі захворваюць. Мы не толькі не ведаем, як гэта вызначыць, дыягнаставаць і лячыць, мы не ведаем, у чым прычына гэтай хваробы», — заявіла Холт.

Варта адзначыць, што ў чэрвені гэтага года канадскі нейрабіёлаг Сэмюэль Вайс паскардзіўся на тое, што мясцовыя ўлады не дазваляюць праводзіць даследаванне хваробы мозгу, выяўленай у Нью-Брансўік. Пры гэтым ён расказаў аб тым, што ўпершыню гэта захворванне было знойдзена яшчэ ў 2021 годзе.

Звязда, 17 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/1/75885
Текущая дата: 19.11.2024