Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 20 лістапада 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 41 дзень.

Якія падзеі адбыліся 20 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 20 лістапада

У 1985 годзе кампанія Microsoft упершыню прадставіла аперацыйную сістэму з назвай Windows — Microsoft Windows 1.0.

Хто нарадзіўся 20 лістапада

1899 год: Міхась Клімковіч, беларускі пісьменнік, крытык, драматург, аўтар гімна БССР.
1901 год: Міхась Зарэцкі, беларускі пісьменнік.
1948 год: Яўгенія Янішчыц, беларуская паэтэса.
1962 год: Міхаіл Баразна, беларускі мастак, мастацтвазнавец.

Таксама у гэты дзень нарадзіліся шведская пісьменніца Сельма Лагерлёф, амерыканскі астраном Эдвін Хабл, савецкая і расійская балерына Мая Плісецкая і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

20 лістапада ў народным календары

У гэты дзень у народзе шануюць памяць пакутніка Фядота Анкірскага.

На рэках працягваўся ледастаў. У народзе казалі: "Фядот на раку вядзе лёд". Святы Фядот лічыўся таксама заступнікам жаночага рукадзелля, таму ў гэты дзень перад тым, як садзіцца ткаць, жанчыны маліліся яму.

Калі ў гэты дзень на дарогах галалёд, маразы будуць доўга. Калі пайшоў снег, вясной будзе паводка.

Sputnik, 20 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/1/75925
Текущая дата: 23.11.2024