Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"На працягу многіх стагоддзяў нашы народы заўсёды ішлі побач, узбагачалі адзін аднаго культурна, эканамічна і духоўна, - гаворыцца ў віншаванні. - Нягледзячы на сённяшнія цяжкасці, сувязі паміж сучаснымі жыхарамі Беларусі і Літвы не ўдалося парушыць ні адыёзным прыбалтыйскім палітыкам, ні іх заходнім куратарам".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь трымае дзверы адчыненымі, запрашае ў госці і да мірнага супрацоўніцтва ўсіх сваіх суседзяў.
"Гэта заўважаюць і цэняць звычайныя літоўцы, якія захавалі цёплыя адносіны да беларусаў. Людзі з абедзвюх краін, як і раней, разам адзначаюць святы, ствараюць сем`і і мараць пра бяспечную і шчаслівую будучыню, якую мы можам пабудаваць сумеснымі намаганнямі", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў народу Літвы міру, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
16 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
16 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/1/77070
Текущая дата: 23.02.2025