Белорусский портал в Казахстане

Мінпрыроды Беларусі прапануе ўзяць удзел у экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі»



Асноўная задача акцыі — акцэнтаваць увагу на пытаннях кліматычных змен, эканоміі энергіі і экалагічнай бяспекі, паведамілі ў прэс-службе Мінпрыроды.

Для ўдзелу дастаткова выключыць асвятленне і іншыя не першарадныя электрапрыборы (за выключэннем ліфтаў) на адну гадзіну — з 20.30 да 21.30 — у знак падтрымкі адказных адносін да прыроды.

Першы раз акцыя «Гадзіна Зямлі» прайшла ў аўстралійскім Сіднэі 31 сакавіка 2007 года. Ужо праз год да ініцыятывы далучыліся 35 краін і больш за 400 гарадоў. Беларусь пачала ўдзельнічаць у гэтай падзеі з 2009 года.

Кожную апошнюю суботу месяца ў сотнях гарадоў па ўсім свеце на адну гадзіну гасне святло ў дамах і офісах, а таксама адключаюцца падсветка будынкаў і рэкламныя агні.

Звязда, 25 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/1/77603
Текущая дата: 03.04.2025