Белорусский портал в Казахстане

Дзяржаўны флаг Беларусі даўжынёю ў 500 м пранеслі па Мінску ў дзень дзяржаўных сімвалаў краіны



Вялікае палотнішча ад музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны па праспекце Пераможцаў неслі адначасова каля 700 чалавек.

У Беларусі ў другую нядзелю траўня адзначаецца Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна.

Святочныя мерапрыемствы ўшаноўвання дзяржсімвалаў прайшлі на плошчы Дзяржаўнага флага.

Самы вялікі дзяржаўны флаг даўжынёй 500 метраў і шырынёю 9 метраў, вагой каля паўтоны, сустрэлі апладысментамі сотні чалавек.

Шэсце пачалося каля музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і прайшло па праспекце Пераможцаў. Вялізны сцяг неслі адначасова каля 700 чалавек.

У мерапрыемстве ўдзельнічаў прэм’ер-міністр Беларусі эксандр Турчын. Ён зачытаў прывітанне прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і павіншаваў беларусаў са святам.

На плошчы Дзяржаўнага флага прайшоў маляўнічы тэатралізаваны паказ. Таксама моладзь Беларусі ўрачыста прысягнула гербу і флагу краіны.

Мінск, 11 траўня 2025
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/1/77969
Текущая дата: 13.05.2025