Вяшчанне адкрыў выпуск навін, які ў тым ліку быў прысвечаны сённяшняму святу.
Старт працы новага тэлеканала быў прымеркаваны да Дня народнага адзінства, якое Беларусь адзначае 17 верасня. Вяшчанне пачалося з выпуску навін, які, у тым ліку, быў прысвечаны святкаванню Дня народнага адзінства.
"Першы інфармацыйны" будзе працаваць у кругласутачным рэжыме.
Раней кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант назваў падарункам для ўсёй краіны пачатак працы новага тэлевізійнага канала, які будзе поўнасцю тэлеканалам навін.
У канцы жніўня медыяменеджар прысутнічаў на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы ў Палацы Незалежнасці, дзе расказаў аб прынцыпах работы новага тэлеканала.
Прэзідэнт Беларусі станоўча ацаніў, што тэлеканал запускаецца ўласнымі сіламі без прыцягнення замежных спецыялістаў.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/10/75253
Текущая дата: 19.11.2024