Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 99 дзён.
Якія падзеі адбыліся 23 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 23 верасня
У 1771 годзе расійскае войска на чале з Аляксандрам Суворавым перамагло войска канфедэратаў пад камандаваннем Міхаіла-Клеафаса Агінскага ў бітве пры Сталовічах.
У 1793 годзе скончыўся апошні сейм Рэчы Паспалітай — Гродзенскі.
У 1916 годзе ў Вільні скончыліся першыя беларускія настаўніцкія курсы.
Хто нарадзіўся 23 верасня
1918 год: Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.
1924 год: Артур Вольскі, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіўся рымскі імператар Актавіян і аўстрыйская кінаактрыса Ромі Шнайдэр.
23 верасня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць епіскапаў Пятра і Паўла, якія жылі ў Нікеі ў ІХ веке і пакутвалі за хрысціянскую веру.
У народзе Пятра і Паўла называлі Рабіннікі. Надыйшла пара нарыхтоўваць рабіну – збіралі ягады асцярожна, веткі не ламалі, колькі ягад пакідалі на дрэве для птушак.
Ягады рабіны здаўна лічыліся ў народзе абярэгам. З іх рабілі пацеркі, веткамі ўпрыгожвалі хату, саджалі рабіну на падворку. На рабіну "адсылалі" хваробы і праклёны, таму лічылася, што той, хто зламае гэта дрэва, возьме ўсе іх на сябе.
Рабіна таксама валодае лекавымі ўласцівасцямі. Нягледзячы на горкі смак, ягады рабіны шырока ўжываліся – з іх рабілі адвары і віно, варылі варэнне.
Sputnik, 23 верасня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/10/75314
Текущая дата: 19.11.2024