Беларусь вельмі гасцінная краіна. Такі пункт гледжання выказаў старшыня Беларускага грамадскага аб`яднання ўкраінцаў "Ватра" Уладзіслаў Кадзіра.
Уладзіслаў Кадзіра прыняў удзел у сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі.
"Упершыню праводзілася такая маштабная сустрэча, і вельмі важна, што размова адбылася напярэдадні такога свята, як Дзень народнага адзінства", - сказаў Уладзіслаў Кадзіра.
Ён звярнуў увагу на той факт, што ў Беларусі - шматнацыянальны склад насельніцтва, і сваёй міралюбівай палітыкай у адносінах да ўсіх нацыянальнасцей наша краіна паказвае прыклад іншым дзяржавам свету. "У Беларусі мірна працуюць, мірна ствараюць на карысць нашай роднай Беларусі. Таму гэта павінна быць наглядным прыкладам для ўсіх", - падкрэсліў старшыня аб`яднання ўкраінцаў.
12 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
12 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/11/75187
Текущая дата: 19.11.2024