Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 18 жніўня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце трыццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 135 дзён.

Якія падзеі адбыліся 18 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 18 жніўня

У 1201 годзе быў заснаваны горад Рыга.
У 1649 годзе было заключана Збораўскае пагадненне паміж польскім каралём Янам Казімірам і казацкім старшынёй, якое, аднак, не стала канцом антыфеадальнай вайны.

Хто нарадзіўся 18 жніўня

1946 год: Алесь Марціновіч, беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца.
1954 год: Аляксандр Ксёндзаў, беларускі мастак.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся італьянскі кампазітар Антоніа Сальеры і кінарэжысёр Раман Паланскі.

18 жніўня ў народным календары

У гэты дзень шануюць памяць пакутніка Еўсцігнея. Калі святы Канстанцін Вялікі ўзышоў на трон, Еўсцігней быў сведкам з`явы на небе зорнага Крыжа, што прадказаў яму перамогу. Ва ўзросце 110 гадоў Еўсцігней быў катаваны сваяком Канстанціна, імператарам Юльянам, праз адсячэнне галавы за тое, што той абвінаваціў яго ў адступленні ад Хрыста.

Еўсцігнея ў народзе называюць Жытнікам. У гэты дзень казалі: "Адной рукой жні, другой сей" і замаўлялі жытніцу на багаты ўраджай: кланяліся ёй на чатыры бакі.

18 жніўня гаспадарам варта было сабраць ураджай цыбулі і павесіць яе сушыцца. Звязкі цыбулі, акрамя ўсяго, ачышчаюць паветра ад шкодных бактэрый.

Маладыя дзяўчыны шукалі ў полі "жытную матку" – 12 каласкоў, якія прапусцілі пры ўборцы ўраджаю. Якая першая знойдзе – будзе шчаслівай.

Па прыродных з`явах у гэты дзень вызначалі надвор`е ў снежні: "Чым Жытнік адзначыцца, тым снежань і адклічацца".

Sputnik, 18 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/15/74945
Текущая дата: 20.11.2024