Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 157 дзён.
Якія падзеі адбыліся 27 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 27 ліпеня
У 1320 годзе адбылася бітва пад Меднікамі: войска ВКЛ перамагло рыцараў Тэўтонскага ордэна.
У 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
Хто нарадзіўся 27 ліпеня
1955 год: Барыс Лазука, беларускі мастацтвазнавец.
Таксама сёння нарадзіліся французскі філосаф Жан Бадрыяр і італьянскі паэт Джазуэ Кардучы.
27 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Стэфана Махрышчцкага і апостала ад 70 Акілы.
Працягваецца ўборка ўраджаю. Калі не ідзе дождж, сяляне працуюць на полі. Лічылася, што калі абвязаць сябе поясам з саломы, спіна не будзе балець падчас цяжкай працы.
Калі раніцай сонца чырвонае і хаваецца за аблокі, днём будзе дождж. Сухі дзень прадвяшчае цёплую восень. Калі ж дзень дажджысты, непагадзь будзе трымацца яшчэ тыдзень.
Sputnik, 27 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/17/74800
Текущая дата: 20.11.2024