Гэты дзень з`яўляецца дзвесце чатырнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 152 дні.
У гэты дзень у 1920 годзе было абвешчана аб стварэнні БССР. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 1 жніўня
У 1914 годзе Расійская Імперыя ўступіла ў Першую сусветную вайну.
У 1944 годзе пачалося Варшаўскае паўстанне, падчас якога партызаны змагаліся супраць нямецкіx акупантаў.
Хто нарадзіўся 1 жніўня
1520 год: Жыгімонт Аўгуст, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1923 год: Мікола Грынчык, беларускі літаратуразнавец і крытык.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі сацыёлаг і філосаф П`ер Бурдзьё і французскі мадэльер Іў Сен Ларан.
1 жніўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прападобнага Паісія Пячэрскага.
У пачатку апошняга летняга месяца ў народзе казалі: "Да палудня – лета, пасля палудня – восень". У гэты дзень адзначалі прысвятак Макрыны (таксама Макрэня, Макрэні, Макрыдка), з якім асацыявалася дажджыстае надвор’е.
Па 1 жніўня вызначалі, якім будзе надвор`е ўвосень: "Глядзі восень па Макрыне", "Не палі грады на Макрыну — ад дажджоў ураджай загіне", "Як не будзе на Макрыні дажджу, то не будзе бульба гнісці ў зямлі", "Як на Макрэню дождж, то будзе ўсю Спасаўку дождж".
Sputnik, 1 жніўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/17/74849
Текущая дата: 20.11.2024