Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 3 жніўня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шаснаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 150 дзён.

81 год таму беларускія партызаны распачалі "Рэйкавую вайну". Як сведчаць даныя нацыянальнага архіва Беларусі, каля 85 тысяч чалавек ударылі па чыгунках, станцыях, мастах і гарнізонах праціўніка. Толькі за першую ноч было знішчана каля 42 тысяч рэек. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 3 жніўня

У 1427 годзе вялікі князь цвярскі Барыс Аляксандравіч заключыў з Вітаўтам пагадненне "быть за одно".
У 1569 годзе васаламі Рэчы Паспалітай былі абвешчаны Герцагства Курляндскае і Земгальскае разам з Інфлянтамі.
У 1943 годзе пачаўся першы этап "Рэйкавай вайны".
У 1992 годзе Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Нігерыяй.
У 2004 годзе гарадскі пасёлак Тураў атрымаў статус горада.

Хто нарадзіўся 3 жніўня

1872 год: Уладзімір Міткевіч, рускі навуковец-электратэхнік беларускага паходжання.
1961 год: Галіна Шапялевіч, мастачка, ілюстратар. Рабіла малюнкі для англійскага выдання В. Быкава, ілюстравала кнігі Я. Коласа, М. Багдановіча, Дж. Олдрыджа і іншых.
1986 год: Дар`я Домрачава, беларуская біятланістка.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі вынаходнік бяспечнага ліфта Эліша Оціс, амерыканскі пісьменнік-фантаст Кліфард Саймак і лідар групы Metallica Джэймс Хэтфілд.

3 жніўня ў народным календары

Працягваюцца Зажынкі — шмат дзе ў Беларусі ў гэты дзень выпраўляліся ў поле, каб зжаць першы сноп. Ён ставіўся асобна ад іншых, пры гэтым казалі: "Стань, мой сноп, на тысячу коп!".

Некалькі каласкоў са снапа клалі на зямлю разам з хлебам-соллю.

Потым гаспадыня прыносіла яго дадому і ставіла ў чырвоны кут пад абразамі, або ў хлеў, каб скаціна была здаровая, дзе ён і знаходзіўся, пакуль малацьба не заканчвалася.

Захаваліся ў асобных раёнах і іншыя абрады: напрыклад, часам жнеі качаліся па полі перад жнівом ці падпярэзваліся першымі зжатымі каласамі, затыкалі іх за пояс – каб не балела спіна.

Калі працы на полі былі скончаны, увечары збіраліся ў хаце і лідзілі святочную вячэру.

Sputnik, 3 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/17/74851
Текущая дата: 20.11.2024