Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 23 ліпеня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 161 дзень.

Якія падзеі адбыліся 23 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 23 ліпеня

У 1922 годзе ў кафедральным праваслаўным саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску адбыўся царкоўны сінод, які вырашыў стварыць аўтаномную беларускую мітраполію.

У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны са Славеніяй.

Хто нарадзіўся 23 ліпеня

1690 год: Якуб Брэтцар, беларускі жывапісец.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр Вудзi Харыльсан і брытанскі акцёр Дэніэл Рэдкліф.

23 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Антонія Пячэрскага.

У народзе святога называлі Антоній Расачнік. У гэты дзень хадзілі да азёр і вадаёмаў назіраць за раскай. Па ёй прадказвалі надвор`е на бліжэйшыя дні. Калі раскі шмат, надвор`е будзе добрае, а год – ураджайны. Калі ж расліны няшмат, меркавалі, што і ўраджаю не будзе.

Добрае надвор`е таксама можна было чакаць, калі ноччу прайшла навальніца. А вось смаўжы, якія палезлі на дрэвы, прадвяшчалі ліўні. Увогуле, з гэтага часу надвор`е пачынае псавацца.

Sputnik, 23 ліпеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/18/74754
Текущая дата: 20.11.2024