Белорусский портал в Казахстане

Імёны 18 ураджэнцаў Беларусі з`явіліся на адрэстаўраваным у Нарвегіі мемарыяле, прысвечаным савецкім воінам, загінулым у гады Другой сусветнай вайны



Аб гэтым паведамілі ў Мінабароны.

Абноўлены мемарыяльны комплекс размешчаны ў камуне Лілехамер, на ваенных могілках у вёсцы Іарстадмоен.

У 1941-1945 гадах у Іарстадмоене знаходзіўся створаны нацысцкай Германіяй лагер для ваеннапалонных - Шталаг-303, у якім утрымліваліся некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. 954 з іх памерлі ў нямецкім палоне (928 былі з СССР), 18 з пахаваных у Іарстадмоене - ураджэнцы Беларусі.

Імёны ўсіх загінулых нанесены на манументальныя пліты ў ходзе рэстаўрацыі.

26 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/18/74790
Текущая дата: 20.11.2024