Гэты дзень з`яўляецца двухсотым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 166 дзён.
Якія падзеі адбыліся 18 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 18 ліпеня
У 1954 годзе ўведзена сумеснае навучанне ў школах СССР.
Хто нарадзіўся 18 ліпеня
1730: Юзаф Катэнбрынг, беларускі і польскі пісьменнік, педагог.
1902: Меер Аксельрод, беларускі мастак яўрэйскага паходжання.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Уільям Тэкерэй, расійскі савецкі паэт Яўген Еўтушэнка і амерыканскі рэжысёр галандскага паходжання Пол Верхувен.
18 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць манаха Афанася Афонскага.
У гэты дзень нашы продкі назіралі за месяцам. Калі ён хутка плыў па небе і часам хаваўся за лёгкія аблокі, ураджай чакалі добры. У даўніну у месяца таксама прасілі даць шчасце і дабрабыт у жыцці.
Шмат зорак на небе прадвяшчалі яснае надвор`е. Маленькі і бледны месяц прадвяшчаў працяглыя дажджы.
Sputnik, 18 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/19/74743
Текущая дата: 20.11.2024