Гэты дзень з`яўляецца дзвесце трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 163 дні.
Якія падзеі адбыліся 21 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 21 ліпеня
У 1918 годзе ў Маскве скончыўся Усерасійскі з`езд бежанцаў з Беларусі.
Хто нарадзіўся 21 ліпеня
1860 год: Антон Каменскі, беларускі, польскі і французскі ілюстратар і графік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі астраном Жан Пікар, амерыканскі пісьменнік Эрнест Хемінгуэй, а таксама савецкі і расійскі празаік-сатырык Міхаіл Задорнаў.
21 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Пракопія Кесарыйскага, а таксама святкуюць з`яўленне абраза Божай Маці ў Казані.
Па паданні, дзяўчыне Матроне ў сне з`явілася Багародзіца і паказала, дзе шукаць абраз. Матрона і яе маці пачалі капаць зямлю ў паказаным месцы і знайшлі святую ікону. На тым месцы быў пабудаваны манастыр, у якім маці і дачка прынялі пострыг.
Працягваліся Зажынкі. Сенам, якое касілі ў гэты дзень, кармілі свойскіх жывёл, каб яны былі здаровыя. Таксама хадзілі ў лес збіраць чарніцы.
Калі пчолы 21 ліпеня злыя, гэта значыць, надвор`е будзе гарачае.
Sputnik, 21 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/19/74746
Текущая дата: 20.11.2024