У Маладзечне з 1 па 8 жніўня пройдзе чэмпіянат свету па гарадошным спорце. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінскага аблвыканкама.
У спартыўным форуме плануюць прыняць удзел Беларусь, Расія, Германія, Казахстан, Кыргызстан, Эстонія, Малдова, Арменія і інш.
Талісманам чэмпіянату стане бабёр «Спрыцік».
Для гасцей будзе арганізавана насычаная праграма і адкрыты фан-зоны. Месца правядзення спаборніцтваў — ДУ «МАКСДЮШАР» Алімпік – 2011». Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых падтрымаць каманды і сваіх гульцоў. Уваход на спаборніцтвы вольны.
Звязда, 9 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/20/74676
Текущая дата: 20.11.2024