Гэты дзень з`яўляецца сто шэсцьдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 197 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з апустыньваннем і засухай. Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 чэрвеня і чым адзначаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 17 чэрвеня
У 1416 годзе Канстанцкі сабор прыняў рашэнне, паводле якога Жамойць у адміністрацыйным дачыненні падпарадкоўвалася імператару Жыгімонту, а ў царкоўным — польскім і літоўскім біскупам.
У 1793 годзе ў Гродна пачаўся апошні сейм Рэчы Паспалітай.
Хто нарадзіўся 17 чэрвеня
1934 год: Барыс Даўгатовіч, беларускі гісторык і літаратар.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі кампазітар Ігар Стравінскі і польскі кінарэжысёр Кшыштаф Занусі.
17 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Мітрафана.
Палявыя работы, нягледзячы на спякоту, не прыпыняліся. Сяляне раскідвалі па палях, якія "адпачываюць" – гэта значыць, не засяваюцца ў гэтым годзе, – угнаенні.
Таксама сеялі грэчку. Пра тое, што час для гэтага настаў, казалі паружавелыя ягады суніц.
Калі ў гэты дзень быў дождж, ён мог зацягнуцца яшчэ на два-тры дні.
Sputnik, 17 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/23/74480
Текущая дата: 20.11.2024