Белорусский портал в Казахстане

Віншаванне Прэзідэнта



Недатыкальнасць граніц для дзяржавы — найважнейшая ўмова захавання яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, а іх абарона — справа гонару, патрыятычны абавязак і асаблівая адказнасць перад народам для кожнага воіна ў зялёнай фуражцы.

У нашай краіне створана сучасная, мабільная, добра аснашчаная, прафесійная пагранічная служба, якая штодзень аператыўна рэагуе на ўсе знешнія выклікі і пагрозы, эфектыўна вырашаючы задачы па ахове Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь і забеспячэнні нацыянальнай бяспекі.

Напярэдадні святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы асабліва славім герояў Вялікай Айчыннай вайны. Беражліва захоўваем памяць аб стойкасці і мужнасці пагранічнікаў, якія першымі ўсталі на шляху ворага і аддалі свае жыцці за нашу светлую будучыню. І так павінна быць заўжды.

Перакананы, што вы сёння маеце ўсе неабходныя веды, уменні і сродкі, каб пры любых умовах даць жорсткі адпор парушальнікам нашай граніцы і надзейна абараніць мір на роднай зямлі.

Асаблівыя словы падзякі і пажаданні здароўя і даўгалецця ветэранам, якія прысвяцілі найлепшыя гады жыцця абароне рубяжоў Айчыны.

Жадаю ўсяму асабоваму складу і вашым сем’ям, ветэранам органаў пагранічнай службы мірнага неба, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў у службе на карысць нашай Радзімы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 28 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/27/74290
Текущая дата: 20.11.2024