Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Нарвегія на працягу доўгага часу эфектыўна развівалі гуманітарнае і гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, у тым ліку ў сферы машынабудавання, харчовай прамысловасці, навукі, спорту.
«Нас аб’ядноўваюць клопат аб сваіх грамадзянах, імкненне да міру і стварэння, суіснаванне ў згодзе з суседзямі, — звярнуў увагу Прэзідэнт. — Перакананы, што аднаўленне двухбаковага дыялогу, заснаванага на такім фундаменту, адпавядае інтарэсам насельніцтва абедзвюх дзяржаў, у першую чаргу зацікаўленасці ва ўмацаванні стабільнасці ў рэгіёне. Нашы дзверы заўсёды будуць адчыненыя для нарвежскіх сяброў».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Нарвегіі міру, шчасця і далейшых поспехаў.
Звязда, 17 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/28/74127
Текущая дата: 20.11.2024