Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
Усяго ў 2024 годзе на сістэму дзяржаўных дапамог выдзелена Br3,4 млрд. Выплаты прадугледжаны на 378 тыс. дзяцей, з іх 207,2 тыс. — дзеці да 3 гадоў.
Памер аднаразовай дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці складае 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) (Br4,2 тыс.), пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 14 БПМ (Br5,9 тыс.).
Памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў: на першае дзіця — 35 працэнтаў сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал (СЗП) (Br724,9), на другое і наступных дзяцей — 40 працэнтаў СЗП (Br828,4), на дзіця-інваліда — 45 працэнтаў СЗП (Br932).
Пры выхаванні ў сям’і дваіх і больш дзяцей, адно з якіх ва ўзросце да 3 гадоў, выплачваюцца дзве дапамогі: на дзіця да 3 гадоў (40 працэнтаў СЗП) і дзіця (дзяцей) ад 3 да 18 гадоў (50 працэнтаў БПМ). Сумарны памер дзвюх дапамог у маі складае Br1038.
Пры нараджэнні двойні (тройні і больш дзяцей) устаноўлена дадатковая аднаразовая выплата на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці — па 2 БПМ на кожнае народжанае дзіця (па Br837,5).
Звязда, 15 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/29/74118
Текущая дата: 20.11.2024