Белорусский портал в Казахстане

Спробы Захаду перапісаць гісторыю носяць глыбока ідэалагічны характар



Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, выступаючы 7 лістапада ў Маскве на штогадовай сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў — удзельніц СНД.

«Даводзіцца канстатаваць, што ў сучасных умовах адным з ключавых складнікаў бягучага геапалітычнага проціборства за новы светапарадак з’яўляецца ідэалагічнае супрацьстаянне. Мы бачым, што барацьба разгарнулася і на глебе рэвізіі гісторыі XX стагоддзя, галоўным маркерам якога застаецца Другая Сусветная вайна і яе наступствы для лёсаў народаў і ўсяго свету. На жаль, сучасныя дыскусіі аб мінулым не абмяжоўваюцца гістарычнай рэгрэсіяй, а носяць глыбока ідэалагічны характар», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Ён падкрэсліў, што палітызацыя гісторыі, яе фальсіфікацыя сталі адным з інструментаў дэструктыўнага ўплыву на грамадскую думку, дэстабілізацыі ўнутрыпалітычных працэсаў як у асобных краінах, так і ў цэлых рэгіёнах.

«Наглядны прыклад таму — Украіна: на нашых вачах размыванне гістарычнай і нацыянальнай самабытнасці, гераізацыя розных праяў фашызму і неанацызму прывялі да дэфармацыі свядомасці насельніцтва, а маніпуляцыі гістарычнымі фактамі спрыялі дэвальвацыі маральных каштоўнасцяў у грамадстве, распальванню міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасці», — адзначыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі.

Звязда, 7 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/3/75749
Текущая дата: 19.11.2024