Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Начальнік 2-га аддзела ўпраўлення інфармацыі Міністэрства абароны Аляксандр Кісель расказаў, што падрыхтавала Мінабароны да святкавання Дня Перамогі.
9 Мая ў розных кутках Мінска Узброеныя Сілы разгорнуць тэматычныя пляцоўкі. «На 10 пляцоўках жыхары і госці беларускай сталіцы змогуць наведаць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя 79-й гадавіне Вялікай Перамогі: выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, фотазоны з экіпіроўкай ваеннаслужачых, паказальныя выступленні ваенных кінолагаў, канцэрты творчых калектываў і ваенных аркестраў», — расказаў Аляксандр Кісель.
Любы жадаючы можа паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць брэндаваны сувенір ад Узброеных Сіл. Акрамя таго, будуць працаваць палявыя кухні, дзе можна пачаставацца салдацкай кашай і гарачай гарбатай.
Звязда, 2 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/33/73901
Текущая дата: 20.11.2024