Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства інфармацыі 14 лістапада прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да 37 інтэрнэт-рэсурсаў



Як паведамляе ведамства, рэсурсы заблакаваныя за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.

Рашэнне прынята Мінінфармам на падставе пісьмовых апавяшчэнняў Міністэрства ўнутраных спраў і кіруючыся п. 10 ч. 3 дэкрэта прэзідэнта ад 28 снежня 2014 года № 6 "Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў", а таксама арт. 38 і арт. 511 закона "Аб сродках масавай інфармацыі".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/440/45613
Текущая дата: 20.11.2024