Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 9 лістапада 2018 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста трынаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 52 дні.

У гэты дзень Францыск Скарына атрымаў ступень доктара медыцынскіх навук. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:.

Гістарычныя падзеі 9 лістапада

У 1512 годзе Францыск Скарына абараніў ступень доктара медыцынскіх навук ў Падуі.
У 1915 годзе пачала дзейнічаць чыгунка Жлобін - Калінкавічы - Шапятоўка.
У 1941 годзе нацысты расстралялі каля 1500 яўрэяў у гарадскім пасёлку Мір.
У 1989 годзе пачаўся дэмантаж Бярлінскай сцяны.

Хто нарадзіўся 9 лістапада

1697 год: Аўгуст Аляксандр Чартарыйскі, палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай.
1789 год: Марцін Антоні Паўловіч, беларускі навуковец-геолаг, асветнік.
1856 год: Уладзімір Стукаліч, беларускі літаратуразнавец, гісторык, юрыст.
1962 год: Аляксей Мельнікаў, беларускі літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Іван Тургенеў і паэт Велімір Хлебнікаў.

9 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Нестара Летапісца, манаха з Кіева-Пячэрскай Лаўры. Ён лічыцца аднім з аўтараў "Аповесці мінулых гадоў".

У гэты дзень прынята было даваць зарокі. Казалі: "Не даўшы слова - мацуйся, даўшы –трымайся". Зарок даваўся самому сябе і заставался цалкам на сумленні чалавека. У знак выканання зароку ставілі крыжы з выявамі святых, перад якімі зарок быў дадзены.

Але маглі зарокі і не мець рэлігійнага падмурку: так жанчыны часта давалі зарок сшыць за суткі кашулю, хворы чалавек ачуняў. Водгукі гэтага звычаю мы бачым і ў фальклоры.

Туман раніцай 9 лістапада прадказваў адлігу. Калі гусь плавае па возеры, а яно яшчэ не пакрылася льдом, маразы будуць яшчэ не скора.

Sputnik, 9 лістапада 2018 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/441/45537
Текущая дата: 20.11.2024