Шэдэўры харавой опернай музыкі прагучаць у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета 14 лістапада, паведамілі ў тэатры.
"На галоўнай сцэне будзе прадстаўлены праект, які з`яўляецца ў афішы тэатра адзін раз у два-тры гады, - грандыёзны канцэрт хору Вялікага тэатра Беларусі "Шэдэўры харавой опернай музыкі". Гэта доўгачаканая і значная падзея. Папярэдні канцэрт такога маштабу з поспехам прайшоў у 2015 годзе і стаў раскошным падарункам меламанам і сапраўдным знатакам класічнай музыкі. Кожны праект такога ўзроўню арыгінальны. Ва ўнікальнай праграме вечара прымуць удзел больш за 150 чалавек: хор, аркестр, салісты оперы, артысты балета", - сказала вядучы рэдактар аддзела інфармацыі і прэс-цэнтра Вольга Савіцкая.
Прагучаць творы, якія не выконваюцца ў звычайным рэпертуары на сцэне беларускага Вялікага, і ўрыўкі з опер, якія прысутнічаюць у ім. Ставяць канцэрт народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч і ўладальнік медаля Францыска Скарыны рэжысёр Галіна Галкоўская, лаўрэат міжнародных конкурсаў балетмайстар Вольга Кастэль, хормайстар Сяргей Аграновіч. Аркестрам Вялікага тэатра Беларусі будзе кіраваць у гэты вечар маэстра Іван Касцяхін.
"Мы імкнёмся прадставіць гледачам оперныя харавыя шэдэўры, якія не ідуць у нашым тэатры або ішлі вельмі даўно. Ёсць, вядома, і жамчужыны з бягучага рэпертуару, без якіх не абыходзіцца ніводны канцэрт, і такія хіты таксама будуць прадстаўлены. Мы тэатральны хор, таму ўсе нумары ўвасабляем сцэнічна. Гэта таксама патрабуе пастановачных рэпетыцый з рэжысёрам. Абодва аддзяленні будуць тэатралізаванымі, прычым першае - касцюміраванае", - адзначыла Ніна Ламановіч.
Вакальная моц і ансамблевае адзінства, музычнасць і тонкае адчуванне стылю, высокая выканальніцкая культура і тэмбральнае багацце галасоў артыстаў хору атрымалі высокую ацэнку ў час гастролей Вялікага тэатра ў Германіі, Ізраілі, Іспаніі, Польшчы, Партугаліі, Швейцарыі, Кітаі і іншых краінах.
9 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/441/45572
Текущая дата: 20.11.2024