Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі падкрэслівае, што ў грамадстве заўсёды высокія запатрабаванні на справядлівасць



Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 29-га кастрычніка на сустрэчы з актывам БРСМ - сучасным прадаўжальнікам традыцый УЛКСМ.

Кіраўнік дзяржавы раскрыў гэту тэму на прыкладзе нядаўніх сацыялагічных даследаванняў у Расіі, у час якіх людзі на першае месца паставілі пытанні справядлівасці. Гэта пытанне заўсёды ляжала ў аснове палітыкі, праводзімай у сучаснай Беларусі. 

"Людзі патрабуюць справядлівасці. Вось наша ідэалогія, якой мы павінны прытрымлівацца", - падкрэсліў беларускі лідар. "Запатрабаванне на справядлівасць не толькі ў Расіі. У нас заўсёды было", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра народ Беларусі, ён выказаў упэўненасць, што людзі ніколі не пацерпяць несправядлівасці. 

"Таму і палітыку мы праводзім больш мяккую, спакойную, нацэленую на справядлівасць. Але не ў будучым, а ў сучасным", - сказаў ён.

29 кастрычніка 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/443/45457
Текущая дата: 20.11.2024