Перааншлагам адкрыўся 10 кастрычніка XIII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў Мінску.
Прывітанне ўдзельнікам і гасцям фестывалю, які стаў значнай падзеяй у культурным жыцці краіны, накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Яго зачытаў міністр культуры Юрый Бондар.
"Правядзенне гэтага музычнага форуму ў Беларусі стала добрай традыцыяй і прыкметнай падзеяй у культурным жыцці нашай краіны. Дзякуючы яму беларускі глядач мае ўнікальную магчымасць пачуць у выкананні бліскучых музыкантаў міжнароднага ўзроўню і таленавітых маладых выканаўцаў шэдэўры сусветнай класікі, лепшыя творы сучасных кампазітараў", - гаворыцца ў прывітанні.
Ганаровы сустаршыня арганізацыйнага камітэта фестывалю народны артыст СССР і Расіі Юрый Башмет, звяртаючыся да гледачоў, адзначыў, што яму вельмі прыемна атрымліваць прывітанне ад кіраўніка дзяржавы кожны фестываль, а гэта адбываецца ўжо 13-ы раз.
Па прызнанні вялікага маэстра, для яго 13 - шчаслівы лік. Напрыклад, у свой час у адным з конкурсаў у Германіі Юрый Башмет стаў пераможцам, выступаючы менавіта пад 13-м нумарам.
Юрый Башмет выказаў удзячнасць за падтрымку кіраўніку дзяржавы, Міністэрству культуры, Мінгарвыканкаму і адзначыў, што яе, як і ўвагу, любоў гледачоў, адчуваюць і цэняць артысты. Ён падзякаваў публіцы за гэту сустрэчу і выказаў надзею, што кожны, хто прыйшоў на канцэрты фестывалю, атрымае толькі самыя цудоўныя эмоцыі.
На адкрыцці фестывалю прагучала сусветная прэм`ера канцэрта для альта і фартэпіяна з аркестрам, прысвечаная Юрыю Башмету і Расціславу Крымеру. У Мінску яна ўпершыню выканана менавіта на фестывалі самімі галоўнымі героямі. Твор называецца "Ландшафты знікаючай памяці (майстра Арнольта Шліка)", а напісаны ён беларускім кампазітарам Валерыем Воранавым.
Для гледачоў таксама выступілі ўладальнікі прэміі "Грэмі" камерны ансамбль "Салісты Масквы" пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР і Расіі Юрыя Башмета. Салісты вечара - скрыпач Вадзім Рэпін, альтыст Юрый Башмет і піяніст Расціслаў Крымер. Выдатны музыкант Вадзім Рэпін іграў на скрыпцы Страдывары Rode 1733 года, якая мае сапраўды ўнікальны гук, а ў выкананні віртуознага музыканта гэта штосьці асаблівае.
Фестывальная праграма, як заўсёды, уражвае маштабам і разнастайнасцю. У вялікай зале Палаца Рэспублікі 12 кастрычніка будзе прадстаўлена музычна-тэатральная пастаноўка з удзелам у галоўных ролях Уладзіміра Познера, Андрэя Макарэвіча, Дзмітрыя Сіткавецкага і іншых.
Адзін з канцэртаў пройдзе ў ноч на 14 кастрычніка на платформе мінскага метро на станцыі "Пятроўшчына". Пачатак - у дзве гадзіны ночы. Непасрэдна на пероне з`явіцца партэр, будзе light-шоу, лазернае шоу. На імправізаванай сцэнічнай пляцоўцы выступіць міжнародны камерны аркестр East-West Chamber Orchestra пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера, у які ўваходзяць лепшыя музыканты з краін Усходняй і Заходняй Еўропы.
З аркестрам выступіць зорка Вялікага тэатра Беларусі Аксана Волкава і хор. Акрамя таго, для слухачоў выступяць "Без білета", Дзядя Ваня і яго група One Hell Thing, "Песняры". На гэты канцэрт білеты прададзены ўжо.
Класічную музыку і мастацкую гімнастыку аб`яднае канцэрт 17 кастрычніка. У гэты вечар на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі выступіць міжнародны камерны аркестр East-West Chamber Orchestra пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера.
Гэта ўнікальны калектыў, у які ўваходзяць лаўрэаты самых прэстыжных міжнародных конкурсаў, у тым ліку імя П. І. Чайкоўскага ў Маскве, каралевы Лізаветы ў Бруселі, канцэртмайстры лепшых аркестраў з краін Заходняй і Усходняй Еўропы. Салістам вечара стане заслужаны артыст Расіі віяланчэліст Аляксандр Князеў.
Будучы двойчы лаўрэатам Міжнароднага конкурсу імя П. І. Чайкоўскага ён заваяваў сцэну многіх краін свету і выступаў з такімі аркестрамі, як Лонданскі каралеўскі філарманічны аркестр, аркестр Бі-бі-сі, з дырыжорамі Куртам Мазурам, Мсціславам Растраповічам, Яўгенам Святланавым і многімі іншымі на лепшых сцэнах свету.
Цікава, што на вялікую сцэну філармоніі выйдзе таксама і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы па мастацкай гімнастыцы лідар беларускай зборнай Кацярына Галкіна. Пад якую музыку будзе выконвацца спецыяльна пастаўлены для гэтага вечара нумар, пакуль трымаецца ў сакрэце, аднак у відовішчнасці такога партнёрства няма ніякіх сумненняў.
Таксама ў гэтай праграме можна будзе пачуць і сімфоніі Мечыслава Вайнберга - кампазітара, які сёння з`яўляецца адным з самых выконваемых ва ўсім свеце. XIII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета будзе праходзіць у Мінску па 20 кастрычніка ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Мінгарвыканкама.
11 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/446/45329
Текущая дата: 20.11.2024