Партрэт пісьменніка і цытата з яго твора з цёплымі словамі аб родным мястэчку на прыпынку - першы крок па ўвекавечанні памяці Адамовіча на радзіме; у перспектыве тут плануюць устанавіць бюст і адкрыць музей.
Прыпыначны пункт у пасёлку Глуша Бабруйскага раёна атрымаў асаблівы статус — стаў арт-аб`ектам "прыпынак Адамовіча". Адзін з самых яркіх беларускіх пісьменнікаў і публіцыстаў другой паловы ХХ стагоддзя Алесь Адамовіч нарадзіўся і вырас у гэтым мястэчку.
"Прыпынак Адамовіча" адкрылі ва ўрачыстай абстаноўцы на трасе Бабруйск-Слуцк. На сценах прыпыначнага пункта размешчаны партрэт пісьменніка, карта Беларусі, а таксама цытата з аўтабіяграфічнай аповесці "Vixi".
Ідэя і рэалізацыя арт-аб`екта належыць актывістам, якія палічылі несправядлівым, што памяць аб Адамовічу на яго радзіме не ўвекавечана належным чынам. Пасля узгадненняў з мясцовымі ўладамі мастак Алесь Благій рэалізаваў праект.
Пакуль у Глушы ёсць толькі прыпынак Адамовіча, але ў перспектыве, разлічваюць актывісты, тут павінен з`явіцца бюст пісьменніка — праект рыхтуе скульптар Генік Лойка, а таксама музей. Экспазіцыю плануюць размясціць у будынку былой аптэкі, дзе працавала маці пісьменніка.
Адамовіч, які паспеў пабываць у партызанах у вайну, пранізліва пісаў у тым ліку і на ваенныя тэмы. Быў суаўтарам сцэнара аднаго з самых страшных фільмаў пра мінулую вайну "Ідзі і глядзі", сааўтарам аповесці "Я з вогненнай вёскі".
Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Светална Алексіевіч неаднаразова называла Адамовіча адным са сваіх настаўнікаў.
Акрамя таго, Адамовіч стаў адным з першых, хто вынес у публічную плоскасць і падняў тэму Чарнобыльскай катастрофы.
Мінск, 8 каcтрычніка 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/447/45302
Текущая дата: 20.11.2024