Белорусский портал в Казахстане

У Мінску на пр. Пераможцаў да канца года высадзяць больш за 10 тыс. раслін



Для эстэтызацыі на сталічны праспект Пераможцаў уздоўж транспартнай артэрыі да канца 2018 года плануецца высадзіць больш за 10 тыс. раслін.

Такія планы агучыла кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб`ектаў зялёнай гаспадаркі УП "Мінскзеленбуд" Анжаліка Пузанкова, перадае агенцтва "Мінск-Навіны".

Спецыяліст дадала, што працы будуць весціся па распрацаваным раней праекту, які прадугледжвае дадатковае азеляненне праспекта іглічнымі пародамі і хмызнякамі. У тым ліку каля 2 тыс.раслін будуць высаджаны там падчас восеньскага месячніка. Акрамя таго, у кастрычніку запланавана азеляненне тэрыторый шэрагу аб`ектаў, якія будуюцца.

Звязда, 29 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/449/45149
Текущая дата: 20.11.2024