Белорусский портал в Казахстане

Сустрэча для бацькоў дзяцей з асаблівасцямі пройдзе ў Мінску



27 верасня ў 18.30 у Цэнтры сям’і ў Мінску (вул. Прытыцкага, 107а) пройдзе сустрэча бацькоў дзяцей з асаблівасцямі.

Мэта сустрэчы — абмен вопытам, распрацоўка стратэгіі развіцця душпастырства сем’яў з асаблівымі дзецьмі ў Мінску.

Мадэратары сустрэчы — Іван і Наталля Пузанавы, бацькі асаблівага дзіцяці, спецыялісты па методыцы Домана, цялесна арыентаванай тэрапіі, саматыцы і іншых дысцыплінах, якія дапамагаюць гарманічнаму развіццю дзяцей з асаблівасцямі.

Запіс па тэл.:
+375 (29) 306 22 22;
+375 (29) 260 69 09
e-mail: prolife.belarus@gmail.com

Catholic.by, 25 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/450/45074
Текущая дата: 20.11.2024