У Іванаве 2-га верасня адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знака "Янава слова", усталяванага ў гонар XXV Дня беларускага пісьменства.
Скульптурная кампазіцыя размешчана на пешаходнай вуліцы 17-га верасня ў цэнтры Іванава. Над яе стварэннем працаваў аўтарскі калектыў у складзе Алесі Шацілы, Аляксея Сарокіна і Ганны Багаткінай.
Памятны знак выкананы ў выглядзе сонечнага гадзінніка, галоўны элемент якога - замацаванае ў мармуровай чары пяро. Да яе прымацаваныя камяні, на якіх выгравіравана назва старажытнага горада, які прыняў XXV Дзень беларускага пісьменства.

Памятны знак сімвалізуе сабой сілу роднай мовы, які аб`ядноўвае беларусаў.
"Традыцыі пісьменства ў нашай краіне маюць глыбокія карані. Мы заўсёды жылі ў міралюбнасці і згодзе з рознымі народамі. Хацелася б, каб слова, сама пісьменнасць і далей спрыялі гэтым памкненням", - падкрэсліў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

У сваю чаргу першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга сказала, што на працягу чвэрці стагоддзя свята пісьменства спрыяе захаванню і развіццю лепшых традыцый нацыянальнай духоўнасці, беларускай мовы, літаратуры, культуры.
Звязда, 2 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/455/44792
Текущая дата: 20.11.2024