Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў новыя кадравыя перастаноўкі, і адна з прычын - праблема п`янства, у тым ліку сярод кіруючага складу



Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 31-га жніўня, прымаючы кадравыя рашэнні.

"Я прадаўжаю маніторыць і адсочваць сітуацыю пасля абнаўлення ўрада. Хачу сказаць, што гэта яшчэ не канец. Мы яшчэ вернемся да многіх службовых асоб, і не толькі ва ўрадзе, якія сёння не даюць рэзультат або не працуюць па тых прынцыпах, якія вызначаны мной, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Публічна хачу сказаць аб недапушчальнасці п`янства. Мне сорамна было пра гэта гаварыць, але многія кіраўнікі, якіх я адправіў нядаўна, за каўнер закладвалі добра".

"Я ж не кантралюю вас, з кім вы выпіваеце, з кім вы ў лазню ходзіце, з кім размаўляеце. На здароўе. Вы - кіраўнікі, вы павінны ўсё гэта ўмець. Але што датычыцца п`янкі, вы павінны ведаць сваю меру, вы павінны ведаць, з кім, дзе і колькі, як у народзе кажуць. Калі вы гэта пачуццё страчваеце - вы не кіраўнік. І вось па гэтай прычыне нам давядзецца з некаторымі ў бліжэйшы час расстацца. Яны не разумеюць, дзе яны працуюць", - падкрэсліў беларускі лідар.

"І я гэта кажу не столькі нават для вас, а для жонак тых п`яніц, якія хутка застануцца без партфеля. Яны там усё гэта бачаць, але спыніць не могуць або не хочуць. А потым, калі мужы страчваюць партфелі, пачынаюць рыдаць. А чаго рыдаць? Мне прэтэнзіі не трэба прад`яўляць. Я адкрыта і сумленна сказаў аб сваіх прынцыпах і патрабаваннях. Людзі гэта чулі. Прагаласавалі за Прэзідэнта - будзьце ласкавы прытрымлівацца гэтых прынцыпаў. П`яніца - гэта не кіраўнік. Калі ён сёння напіўся да страты пульса, і гэта праз дзень або кожны дзень, ён назаўтра не работнік. Ён ходзіць і думае, дзе б пахмяліцца", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў кіраўнікоў ведаць меру пры ўжыванні спіртнога. "Вы павінны ведаць, што мы на вачах у людзей. Яны нам не даруюць, калі мы спатыкнёмся нават па дробязях. Я не хацеў пра гэта раней гаварыць, таму што мне нязручна. Я не ўмею пра гэта гаварыць, таму што я не п`ю", - адзначыў Прэзідэнт. Разам з тым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што некаторыя выпіваюць па прычыне і без прычыны.

"І больш за ўсё без прычыны. І забываюць пра работу, - сказаў ён. - Нараўне з нестараннасцю, недысцыплінаванасцю вось гэты варыянт - п`янства - ён наогул непрымальны ў кіраўніцтве. Я не кажу аб тым, што ўсе святыя і чарку не павінны ў руках трымаць. Я кажу пра п`янства і пра п`яніц. Іх у кіраўніцтве не будзе".

"І я гэта кажу тым, хто ў інтэрнэце і сродках масавай інфармацыі пачынае пакутаваць, стагнаць і выбудоўваць, як я часта кажу, нейкую канспіралогію наконт замен тых членаў урада і некаторых службовых асоб, якія адбыліся", - дадаў беларускі лідар.

31 жніўня 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/456/44743
Текущая дата: 20.11.2024