Белорусский портал в Казахстане

Белдзяржцырк правядзе 8 верасня дзень адкрытых дзвярэй



Пра гэта паведаміла 29-га жніўня начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава.

У фае будзе працаваць выстаўка, прысвечаная гісторыі цырка, адкрыюцца інтэрактыўныя зоны. "Можна будзе паглядзець палотны, на якіх лятаюць паветраныя гімнасты, і даведацца, якую вагу мае гіра. Убачыць усё тое, з чым працуюць артысты на арэне цырка", - расказала Віталіна Рудзікава.

Мерапрыемства пройдзе ў час святкавання Дня горада. Таксама цікавую культурную праграму прапануюць раённыя адміністрацыі, заапарк, Батанічны сад, Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс. У Верхнім горадзе пройдуць вясельныя цырымоніі, мерапрыемствы праекта "Мінск - горад прыгажосці".

29 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/457/44744
Текущая дата: 20.11.2024