Напярэдадні навучальнага года ў 15 кінатэатрах Мінска пакажуць фільм на беларускай мове для ўсёй сям`і, паведамілі ў ARS Communications Minsk.
Сеансы новай стужкі "Мой сябар жырафа" рэжысёра Барбары Брэдэра (Нідэрланды) пройдуць з 30 жніўня па 12 верасня. Спецыяльны прэм`ерны паказ адбудзецца ў кінатэатры "Масква" 30 жніўня ў 19.00. Пераклад і беларускі дубляж фільма ў рамках праекта "Беларускія ўікэнды" выканала каманда "Кінаконг" пры падтрымцы кампаніі velcom. Фільм зняты па матывах твора нідэрландскай казачніца Ані Шміт.
З 30 жніўня па 5 верасня ўключна карціну пакажуць у Доме кіно, к/ т "Аўрора", "Беларусь", "Кіеў", "Мір", "Кастрычнік", "Піянер", "Ракета", "Салют", "Цэнтральны" і Falcon club, а таксама ў к/т сеткі Silver Screen, уключаючы velcom cinema. З 6 па 12 верасня "Мой сябар жырафа" можна будзе ўбачыць у к/т "Аўрора", "Беларусь", "Кіеў", "Мір" і "Ракета". У Доме кіно і "Піянеры" апошнія сеансы стужкі адбудуцца 8 і 9 верасня.
- З кожным новым фільмам мы імкнемся зрабіць так, каб глядзець кіно на беларускай мове прыходзілі не толькі тыя, хто увесь час на ёй размаўляе, але і тыя, хто хацеў бы чуць родную мову часцей. У гэты раз мы вырашылі зрабіць пераклад фільма, які будзе зразумелы і дарослым, і дзецям. "Мой сябар жырафа" - добрая павучальная гісторыя для ўсёй сям`і, ідэальны фільм для паходу ў кіно 1 верасня, - лічыць кіраўнік праекта "Беларускія ўікэнды" Андрэй Кім.
Гэта трэцяя па ліку стужка, якая, як і "Маленькі прынц" і "Шторм", будзе паказана не толькі ў Мінску, але і ў іншых буйных гарадах краіны.
Звязда, 25 жніўня 2018
Звязда, 25 жніўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/458/44659
Текущая дата: 20.11.2024