Белорусский портал в Казахстане

Свята карэйскай культуры 19 жніўня пройдзе ў Верхнім горадзе Мінска



Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Рэспублікі Карэя ў Беларусі.

У праграме заяўлены выступленні творчага калектыву "Арыранг" з традыцыйнымі карэйскімі танцамі і ігрой на ўдарных інструментах, а таксама беларускіх калектываў К-Рор з кавер-танцамі на карэйскія хіты.

Сваё майстэрства беларускім гледачам прадэманструюць каманды баявога мастацтва таэквандо. Усе жадаючыя змогуць азнаёміцца з каліграфіяй, пагуляць у карэйскія гульні, сфатаграфавацца ў традыцыйным адзенні ханбок, а таксама пакаштаваць стравы карэйскай кухні.

Для самых маленькіх гасцей фестывалю будзе працаваць спецыяльны стэнд з аквагрымам. Мерапрыемства ў Верхнім горадзе пройдзе з 13.00 да 17.00, уваход свабодны.

2 жніўня 2018, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/462/44428
Текущая дата: 20.11.2024