У час археалагічных раскопак на паселішчы каля вёскі Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці знойдзены дом дружынніка Х стагоддзя, паведаміў кіраўнік экспедыцыі, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Павел Кенька.
Каля Гальшан знаходзіцца комплекс археалагічных помнікаў, які ўключае гарадзішча, паселішча і тры курганныя групы. Гальшаны ўпершыню згадваюцца ў "Хроніцы Быхаўца".
"У бягучым годзе ў час раскопак на паселішчы ўдалося знайсці жылую пабудову Х стагоддзя. Яна ўяўляе сабой два ланцугі фундамента з вялікіх валуноў, печку-каменку, ачаг для гатавання ежы, а таксама канструкцыю з вялікіх плоскіх камянёў, прызначэнне якой яшчэ трэба будзе высветліць", - сказаў Павел Кенька.
Такія пабудовы сустракаліся ў найбольш важных цэнтрах беларускага і літоўскага Панямоння (Ваўкавыску, Крэве, Навагрудку, Вільнюсе).
У пабудове знойдзены прадметы, якія датуюцца Х стагоддзем: паязныя накладкі на дружынны пояс з Волжскай Булгарыі, фрагмент наканечніка ножан мяча са Скандынавіі, фрагмент сярэбранага дырхема, адчаканенага ў Арабскім халіфаце, гірка для ўзважвання серабра, фрагмент бранзалета і гузік на кафтан з Кіева.
Гэты набор артэфактаў уяўляе сабой рэчы дружынніка, маючыя як паўночнае (скандынаўскае), так і паўднёвае (хазарска-венгерскае) паходжанне, якія адлюстроўваюць моду таго часу. З 2007 года ў Гальшанах штогод працуе археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Работы праводзяцца па заказе ўпраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкама і ў 2018-м прысвечаны Году малой радзімы. У даследаваннях прымаюць удзел школьнікі гістарычнага лагера "Кентаўры".
2 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/462/44433
Текущая дата: 20.11.2024