Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.
Асноўныя мерапрыемствы святкавання 400-годдзя беларускага "Буквара" пройдуць у канцы жніўня і пачатку верасня.
"Першай у свеце кнізе пад назвай "Буквар" сёння спаўняецца 400 гадоў. У гэты самы дзень у 1618 годзе ўбачыў свет "Буквар славянскай мовы", і што важна, да яго з`яўлення мелі адносіны нашы продкі. Яго склалі манахі і выкладчыкі Віленскага праваслаўнага манастыра Святога Духа, а надрукаваны ён быў у гарадку Еўе пад Вільна, у адным з самых старадаўніх і ўплывовых беларускіх выдавецтваў у Вялікім Княстве Літоўскім, дзе выходзіла нямала кніг на царкоўнаславянскай, старабеларускай і польскай мовах", - адзначыў Аляксандр Суша.
Мерапрыемствы па святкаванні 400-годдзя "Буквара" ідуць ужо з пачатку года. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся выстаўкі, якія прадэманстравалі 400-гадовую гісторыю буквароў, а таксама расказалі пра буквары народаў свету.
Шырокае святкаванне 400-годдзя беларускага "Буквара" запланавана на канец жніўня і пачатак верасня. У прыватнасці, арганізуюць прэзентацыю факсімільнага выдання першага беларускага "Буквара".
Гэта сумесны праект з бібліятэкай Мідл Тэмпл у Лондане і з пасольствам Беларусі ў Вялікабрытаніі. Рыхтуецца пераклад "Буквара" на сучасную беларускую мову і пераклад даследавання, прысвечанага першаму буквару.
Усе гэтыя выданні будуць прэзентаваны да Дня ведаў і ў Дзень беларускага пісьменства. Акрамя таго, у календары святочных мерапрыемстваў - круглыя сталы ў Вільнюсе, Лондане, Капенгагене.
У планах таксама мерапрыемствы ў Маскве і іншых гарадах Еўрапейскага кантынента. Як расказаў Аляксандр Суша, у свеце захаваліся толькі два экзэмпляры першага "Буквара". Адзін з іх, няпоўны, знаходзіцца ў Даніі, у Каралеўскай бібліятэцы. Другі, поўны экзэмпляр - у Вялікабрытаніі, у бібліятэцы Мідл Тэмпл, якая знаходзіцца ў гістарычным раёне Лондана, дзе некалі мелі сваю рэзідэнцыю знакамітыя рыцары-тампліеры.
Сёння невядома дакладна, хто быў ініцыятарам і стваральнікам "Буквара". Найбольш верагоднымі аўтарамі або складальнікамі кнігі з`яўляюцца вядомыя праваслаўныя дзеячы Мялецій Сматрыцкі і Лявонцій Карповіч. Фінансавую падтрымку выданню аказаў князь Багдан Агінскі.
"Такім чынам, нам ёсць чым ганарыцца - першы ў свеце "Буквар" прыдумалі нашы продкі. А сёння з "Буквара" пачынаецца дарога ў свет ведаў дзетак не толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах свету, а назва "Буквар" увайшла ў сучасныя беларускую, рускую, украінскую, балгарскую, баснійскую мовы, а таксама ў абхазскую, аварскую, адыгейскую, алеуцкую, балкарскую, гагаузскую, цыганскую, чувашскую, чукоцкую, эвенкійскую і іншыя мовы", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Суша.
24 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/464/44286
Текущая дата: 20.11.2024