Белорусский портал в Казахстане

У Казахстане заснаваны Нацыянальны дзень домбры



Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ аб заснаванні Нацыянальнага дня домбры, паведамляе прэс-служба Акорды.

"У мэтах далейшай кансалідацыі грамадства вакол ідэі захавання і адраджэння нацыянальнай культуры і ідэнтычнасці пастанаўляю: вызначыць першую нядзелю ліпеня Нацыянальным днём домбры", - гаворыцца ва ўказе.

Ураду Казахстана даручана прыняць меры па рэалізацыі ўказа. Кантроль за яго выкананнем ускладзены на Адміністрацыю Прэзідэнта.

Указ уступае ў сілу з дня яго апублікавання. 

Домбра - струнны шчыпковы інструмент. Казахская домбра выканана з суцэльнага кавалка дрэва і мае дзве струны. Выкарыстоўваецца сучаснымі выканаўцамі.

13 чэрвеня 2018, Астана
БЕЛТА - КАЗІНФАРМ

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/473/43817
Текущая дата: 19.11.2024