Міхась Мушынскі даследаваў творчасць Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага і іншых беларускіх пісьменнікаў.
Беларускі крытык, літаратуразнаўца і тэкстолаг Міхась Мушынскі памёр 8 чэрвеня на 88-м годзе жыцця.
Міхась Мушынскі быў членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вучоны даследаваў беларускую літаратуру, тэксталогію і літаратурную крытыку.
Беларускі крытык, літаратуразнаўца і тэкстолаг Міхась Мушынскі
Мушынскі вывучаў жыццё і творчасць многіх айчынных пісьменнікаў: Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Міхася Зарэцкага, Рыгора Мурашкі і іншых. У апошнія гады яго асноўныя намаганні былі накіраваны на распрацоўку новай канцэпцыі гісторыка-літаратурнага развіцця і стварэнне абноўленай гісторыі беларускай літаратуры.
Міхась Мушынскі — аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій. У 1980 годзе быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Я. Коласа.
Пра месца і дату развітання з Мушынскім пакуль не паведамляецца.
Мінск, 9 чэрвеня 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/474/43754
Текущая дата: 19.11.2024