29 траўня а 15.00 адбудзецца святочная канцэртная праграма “Апошні званок” для актыву БРСМ школ сталіцы — хлопцаў і дзяўчат, якія найбольш ярка праявілі сябе на працягу навучальнага года.
У Моладзевым тэатры эстрады збяруцца 250 лепшых прадстаўнікоў пярвічных арганізацый БРСМ усіх школ Мінска. Шоу-праграма "Апошні званок" — гэта яркае і незабыўнае шоу, папулярныя песні і запальныя танцы, новыя знаёмствы і віншаванні ад “зорак” беларускай эстрады.
Для ўдзельнікаў свята арганізатары падрыхтавалі стылізаваную фотазону “Мінск-БРСМ”, інтэрактыўную пляцоўку “Мім БДУ”, а таксама святочную канцэртную праграму, падчас якой гледачоў парадуюць сваімі яркімі выступленнямі папулярныя беларускія артысты: гурты "PRАвакацыя", ByCity, Las-Vegas, ансамбль " Верасы”, Ян Маерс, Ганна Благава, Аляксандр Сухараў, Інга Кісялёва, Шыр, Радміла Сямёнава, шоу-праект “ДНК”, балет Fusion.
28 самых лепшых хлопцаў і дзяўчат, якія найбольш актыўна і ярка праявілі сябе ў дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі на працягу гэтага навучальнага года, атрымаюць граматы і памятныя падарункі ад Мінскай гарадской арганізацыі ГА “БРСМ”.
Сяргей Расолька
Звязда, 28 траўня 2018
Звязда, 28 траўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/478/43553
Текущая дата: 19.11.2024